Праслаўцеся i вы кавунамi

Общество

Летась мой агарод у Валевачах многіх здзівіў сваёй экзатычнай культурай. Данесці гэтае цуда да людзей прыязджалі карэспандэнты не адной газеты. Наведваліся і ажно з трох каналаў беларускага тэлебачання. Яны заснялі і паказалі на ўсю Беларусь, на што здольна зямля наша.

Цуда было такім вялікім, што ні адзін з карэспандэнтаў не адважыўся сказаць у сваіх матэрыялах аб тым, што з адной соткі было атрымана не менш тоны спелых сакавітых кавуноў. Але ж гэта так, калі ўявіць, што на 1,6 соткі вырасла 170 паласацікаў, з якіх самы меншы быў вагой 5 кілаграмаў, а велікан — крыху не дасягнуў 18 кілаграмаў. Астатнія былі вагой кілаграмаў па 10.

Характэрна, што работы па іх вырошчванню ў параўнанні, напрыклад, з бульбай, амаль ніякай. Нават зямлю на ўсёй градзе неабавязкова араць. Каб не даць гэтаму цуду знікнуць бясследна, рашылі мы выбраць насенне з кавуноў і прапанаваць жыхарам пасадзіць іх у сваім агародзе. Тыдні тры назад праверылі на ўсходжасць: насенне якаснае. Хаця попыт на яго значны, асабліва пасля паказу па тэлебачанню і публікацый ў газетах, хочацца менавіта Чэрвеньшчыну праславіць кавунамі. Таму прапаную жадаючым танна набыць у нас гэтае насенне для свайго агароду. Званіце па тэлефоне: 47390, альбо МТС 8520616.

Іван ВРУБЛЕЎСКІ, жыхар в. Валевачы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *