Людмiла Валчок — чэмпiёнка свету!

Спорт

Паспяхова стартавала на чэмпіянаце свету па лыжных гонках і біятлону сярод спартсменаў з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, які праходзіць у расійскім Ханты-Мансійску, ураджэнка Смілавічаў Людміла Валчок (на здымку). У індывідуальнай лыжнай гонцы на 5 кіламетраў яна заваявала залаты медаль.

Учора, калі гэты нумар газеты ўжо быў падрыхтаваны да друку, на чэмпіянаце адбылася «доўгая» лыжная гонка, у пятніцу пройдзе спрынт, у суботу — эстафета.

Ігар АДАМОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *