Масленiцу гулялi, усiх блiнамi частавалi

Общество

У Чарнаградзi.

Апоўдні ў нядзелю ўдзельніцы ансамбля народнай песні «Скарбніца» звонкімі галасамі прывіталі аднавяскоўцаў, якіх багата сабралася на пляцоўцы перад сельскім Домам культуры. Масленіца поўнілася музыкай, смехам, гульнямі і забавамі. Хлопцы навыперадкі вазілі дзяўчат на санках. Мужчыны на пару з жанчынамі (зноў жа — хто хутчэй) скакалі на веніках. Мясцовыя асілкі цягалі гіру…

Смак духмяных бліноў і гарачай юшкі, якімі частавалі тут кожнага, дружны карагод вакол спаленага саламянага пудзіла Зімы — усё гэта застанецца для вяскоўцаў добрым успамінам пра цудоўнае свята, галоўным арганізатарам якога выступіла мастацкі кіраўнік Чарнаградскага СДК Алена Пракаповіч.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

У Чэрвені.

Духмяныя бліны і вясёлыя конкурсы, карагоды дзяўчат і кірмаш са шматлікімі прысмакамі, пах шашлыкоў і натоўп вясёлых людзей на плошчы і, канешне ж, высокі слуп з пакупкамі-падарункамі, на які спрабавалі ўзабрацца самыя лоўкія і моцныя хлопцы… Так распачалося ў суботу ў Чэрвені

свята “Гуканне вясны”. Нават пахмурнае надвор’е не магло ў гэты дзень сапсаваць цудоўны настрой усіх, хто завітаў на плошчу. Удзельнікі свята атрымлівалі асалоду не толькі ад набытых прысмакаў, якіх на кірмашы ў дастатковай колькасці забяспечыла раённае спажывецкае таварыства, але і ад забаўляльнай і канцэртнай праграмы, наладжанай работнікамі раённага Цэнтра культуры і адпачынку.
 

 

Л. Цiтаўка. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *