Святочныя мерапрыемствы

Общество

Як паведамілі ў аддзеле культуры райвыканкама, 1 студзеня 2011 г. на плошчы Свабоды ў г.Чэрвені ў гадзіну ночы распачнецца дыскатэчная праграма. Жыхароў чакаюць віншаванні Дзеда Мароза і Снягуркі, танцы, гульні, конкурсы, святочны феерверк ды іншае.

Для смілаўчан будзе ладзіцца тэатралізаванае гулянне «Навагодняя ноч», якое распачнецца 31 снежня ў 23.00.

Паводле плана правядзення святочных мерапрыемстваў, шэраг сельскіх Дамоў культуры (СДК) таксама чакае вяскоўцаў менавіта ў апошні дзень старога года і навагоднюю ноч.

31.12.2010 г., 20.00 — агеньчык «Навагодні гараскоп» (Азёрнаўскі СДК), «Навагодняя ноч» (Кліноцкі СДК), тэатралізаванае прадстаўленне «Незвычайны Новы год» (Турэцкі СДК), «Навагодні бал» (Хутарскі СДК), навагодняе прадстаўленне «Танцы вакол ёлкі» (Велікапольскі СДК).

31.12.2010 г., 21.00 — тэатралізаванае прадстаўленне (Чарнаградскі СДК), дыскатэка (Грабёнскі СДК), навагодні вечар (Старапрудскі СК), свята «Карнавальная ноч» (Любішынскі СДК), дыскатэка (Вайнілаўскі СДК), бал-маскарад (Краснадарскі цэнтр вольнага часу і адпачынку), навагодняя праграма (Новазелянькоўскі СДК).

31.12.2010 г., 22.00 — свята «Чароўная ноч» (Горкаўскі сельскі Дом фальклору).

01.01.2011 г., 01.00 — гульнявая праграма (Іваніцкі сельскі Дом фальклору), дыскатэка (Турэцкі СДК), шоу-праграма «Чароўная ноч» (Руднянскі СДК).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *