Радавалі лацінаамерыканскія мелодыі

Общество

У мінулую нядзелю два сябра, якія стварылі дуэт «Эль Рокудо», што ў перакладзе на рускую мову азначае «камни», завіталі ў Чэрвень.

Тоні (на здымку злева) з Мексікі і Карлас з Эквадора раз’язджаюць па нашай рэспубліцы і выступаюць з канцэртамі на вуліцах. Імправізаванай сцэнай для сяброў у Чэрвені стаў Калгасны рынак. Чэрвеньцы і госці горада прыпыняліся, каб паслухаць гарачыя лацінаамерыканскія песні. Выканалі яны для ўсеагульнага задавальнення і песні на рускай мове з рэпертуара Філіпа Кіркорава і групы «Лесапавал».
Гледачы не толькі слухалі, але фатаграфавалі і здымалі на відэа. Выступленне дуэта ўзнагародзілі цёплымі апладысментамі.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *