Дужым і спрытным — нагрудныя значкі

Спорт

33 жыхары нашага раёна, якія выканалі нарматывы, прадугледжаныя Дзяржаўным фізкультурна-аздараўленчым комплексам Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з загадам Міністра спорту і турызму, ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі нагрудныя значкі і пасведчанні да іх.

Старшыня Сяргей Прыступа ўручае значок «Фізкультурнік Беларусі» і пасведчанне начальніку ЖЭУ Чэрвеньскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзмітрыю Чыстаму.

Нагрудныя значкі «Алімпійскія надзеі» ўручаны вучаніцы Запольскай школы Вераніцы Леўкавец і вучню Раваніцкай школы Назару Чарвякову, нагрудныя значкі «Спартыўная змена» — вучням СШ №1 г.п. Смілавічы Лізавеце Мар’інай і Арцёму Русаку, вучням Руднянскай школы Яўгену Чарапахіну і Андрэю Ціхановічу, вучню Запольскай школы Максіму Рачынскаму, вучаніцам Раваніцкай школы Аляксандры Ніціеўскай, Ганне Спарыш і Таццяне Сушкевіч, навучэнцам Смілавіцкага сельгасліцэя Аляксею Блецька, Андрэю Шчатко, Мікалаю Гермелю, Анатолю Альшэўскаму, Іллю Кадолка, Мікіту Сапранкову і Паўлу Гусаку.
Нагрудныя значкі «Фізкультурнік Беларусі» атрымалі работнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна, спартсмены: Вікторыя Сіпачова, Аляксандр Балоцін, Сяргей Сасункевіч, Дзмітрый Чысты, Павел Лаўрык, Юрый Весялоў, Аляксандр Ліпніцкі, Віталь Палтаржыцкі, Арцём Аўраменка, Сяргей Прыступа, Ігар Шмідаў, Павел Ярашэвіч, Аляксандр Мяцельскі, Віктар Жалабковіч, Раман Хурсевіч і Андрэй Брагінец.
Дзяржаўны фізкультурна-аздараўленчы комплекс Рэспублікі Беларусь заснаваны ў 2014 годзе як адпаведнік комплексу «Гатоў да працы і абароны», што існаваў у часы СССР. Нарматывы для здачы (у залежнасці ад узросту і полу) уключаюць у сябе скачок у даўжыню з месца, нахіл уперад, згінанне і разгінанне рук ва ўпоры, падыманне тулава са становішча лежачы на спіне, падцягванне на перакладзіне, чаўночны бег 4 х 9 метраў, бег на 30, 800 метраў, 1, 1,5, 3 кіламетры, а таксама на час (6 хвілін).
Як зазначыў старшыня раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Сяргей Прыступа, укласціся ў нарматывы здольны далёка не кожны. Сёлета іх здавалі больш за пяць тысяч жыхароў раёна, пераважна навучэнцы і школьнікі. І толькі пералічаным уладальнікам значкоў спадарожнічаў поспех.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *