Сярод лепшых на Міншчыне

Спорт

У Маладзечна адбыліся фінальныя спаборніцтвы па валейболу ў праграме абласной спартакіяды “Каласок” для дзяцей і моладзі аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў сярод спартсменаў 2001-2003 гадоў нараджэння.

У юнакоў і дзяўчат барацьбу за перамогу вялі па пяць каманд-пераможцаў занальных турніраў. Сярод іх – зборныя Чэрвеньскага раёна, укамплектаваныя вучнямі Запольскай школы і СШ №1 Смілавічаў, якія выйгралі занальныя спаборніцтвы ў Крупках.
Нашы юнакі (на здымку) у фінальным турніры перамаглі гаспадароў пляцоўкі – 2:1, равеснікаў з Мар’інай Горкі і Салігорска – па 2:0, саступілі валейбалістам са Стоўбцаў – 0:2, і занялі ў выніку другое месца.
За каманду, якую рыхтаваў да спаборніцтваў настаўнік фізічнай культуры СШ №1 г.п.Смілавічы Павел Ярашэвіч, выступалі вучні гэтай школы Максім Ляшук, Уладзімір Воранаў, Арцём Спірыдовіч, Арцём Русак, а таксама вучні Запольскай школы Данііл Марчанка, Сямён Розум, Арцём Загарулька і Мацвей Голуб.
Каманда нашых валейбалістак у складзе Лізаветы Букатка, Вікторыі Дадонавай, Ксеніі Барнавіцкай, Юліі Раманені з СШ №1 г.п.Смілавічы, Анастасіі Сцяжко, Ксеніі Савянок, Глафіры Заранчук і Валерыі Вяргейчык з Запольскай СШ пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры Запольскай школы Валерыя Лухверчыка стала ў фінале чацвёртай. Дзяўчаты перамаглі каманду з Любані – 2:0, астатнім саперніцам саступілі ў дзвюх партыях.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *