Разам дзеля духоўнага выхавання

Духовность

На мінулым тыдні адбылася чарговая сустрэча кіраўніцтва раёна са святарамі і прадстаўнікамі рэлігійных суполак раёна.

Канструктыўную гаворку аб узаемадзеянні вялі: намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідзія Шчацінка, святары суполак праваслаўнай (іх на тэрыторыі раёна -12), каталіцкай (4), мусульманскай (1) і пратэстанцкай (6) канфесій.
Пачынаючы размову, Ала Шахоцька адзначыла, што мэта сустрэчы — выпрацаваць канкрэтныя накірункі супрацоўніцтва дзяржаўных устаноў з рэлігійнымі арганізацыямі па духоўнаму аздараўленню насельніцтва раёна. Прафілактыка суіцыдаў, абортаў, сексуальнага насілля, агрэсіі падлеткаў і іншыя маральныя пытанні патрабуюць цеснага ўзаемадзеяння прысутных.
— Нават самы маленькі, але канкрэтны крок будзе значным, — сказала Ала Канстанцінаўна. — Уплыў рэлігійных арганізацый на свядомасць насельніцтва вялікі. Вы шмат праводзіце добрачынных, светлых, выхаваўчых мерапрыемстваў. Да вашых пропаведзяў прыслухоўваюцца прыхаджане, да вас звяртаюцца за парадай і дапамогай. Сумесная праца па прадухіленню негатыўных паводзін, заганных прывычак, адмоўнага ўплыву дэструктыўных сектаў павінна прынесці станоўчыя вынікі. У рэспубліцы і ў нашай вобласці ёсць шмат прыкладаў правядзення сумесных мепрыемстваў. Ёсць такія і ў нашым раёне. Добрыя водгукі былі пасля фестываляў праваслаўнай культуры, якія праводзіў раённы Цэнтр культуры і адпачынку сумесна з праваслаўнай царквой. Карысталася попытам сярод насельніцтва праца ў нашым раёне падворка Свята-Елісавецінскага манастыра з Бараўлян. Асвятляецца ў раённай газеце свята «Байрам», якое праводзяць мусульмане нашага раёна. Аб каталіцкіх святах мы таксама чытаем на старонках газеты. Аднак магчымасці супрацоўніцтва больш вялікія. Патрэбны сістэматычныя, а не разавыя, хоць і станоўчыя, мерапрыемствы. Чакаем канкрэтных прапаноў.
Алег Калеснікаў, прадстаўнік суполкі евангельскіх хрысціян баптыстаў прапанаваў правесці дабрачынны вечар да Каляд 25 снежня. Ён запросіць прафесійных артыстаў з кансерваторыі, а таксама таленавітых дзетак з музычнага ліцэя. Таксама прапанаваў правесці ва ўстановах адукацыі хрысціянскія лекцыі аб шкодзе абортаў.
Прапанову падтрымалі святары суполак усіх канфессій.
Выконваючы абавязкі благачыннага праваслаўнай царквы па Чэрвенскаму раёну Мікалай Іванавіч Літвінчык сказаў, што такое сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў улады і святароў розных канфесій — благаславенне Божае.
— Мы павінны працаваць разам дзеля духоўнага выхавання жыхароў нашага раёна. Мерапрыемствы да традыцыйных рэлігійных святаў — гэта добра, але выхаванне павінна быць штодзённым. Толькі асабісты прыклад і фактычная дапамога людзям будзе дзейснай. Звяртаюся з прапановай аднавіць правядзенне ў школах факультатываў аб асновах рэлігіі. Па заявах бацькоў дзеці будуць наведваць заняткі па той хрысціянскай рэлігіі, якую вызначаць бацькі. Суполкі бяруцца падрыхтаваць выкладчыкаў факультатываў.
Наталья Сцяжко, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх прапанавала са згоды прысутных запрашаць святароў на пасяджэнні камісіі па адбіранню дзяцей у нядобранадзейных бацькоў. Разам ушчуваць, выхоўваць такіх бацькоў.
Алена Пачасуй, начальнік землеўпарадкавальнай службы, узняла пытанне аб неабходнасці канчатковага афармлення дакументаў на зямельныя ўчасткі, выдзеленныя для будаўніцтва і абслугоўвання рэлігійных будынкаў.
На сустрэчы таксама абмеркавалі пытанні добраўпарадкавання могілак, догляд месц пахаванняў.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара



1 комментарий по теме “Разам дзеля духоўнага выхавання

  1. Не единым хлебом жив человек, не только писать на страницах сайта про зарплаты, надои, намалоты и т.д., надо и про духовное не забывать

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *