Кветкі і шчырыя словы — ад старшыні райвыканкама

Общество

Старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Віталь КАЗЛОЎ павіншаваў з уручэннем Ордэна маці Таццяну МАРОЗАВУ з аграгарадка Заполле. Гэта 35-я такая ўзнагарода, якую атрымліваюць шматдзетныя маці нашага раёна.

Сакрэты вялікай, моцнай і дружнай сям’і жанчына бачыць у бязмернай любові і ўзаемапаразуменні. Кіраўнік раёна пажадаў ёй выхаваць дастойных дзетак на агульначалавечых каштоўнасцях, якія яны бачаць у сваіх бацьках.
Узнагароду Таццяна Марозава атрымала згодна з указам Прэзідэнта Беларусі за нараджэнне і выхаванне пяці дзяцей, уручыў ёй ордэн старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. У такі хвалюючы момант падтрымаць яе прыехаў муж Аляксандр.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *