На апошніх гектарах

Аграрный сектор

Значны аб’ём работ на сяўбе выканаў механізатар ААТ “Валевачы” Сяргей Гірынскі.

Гаспадаркі Чэрвеньшчыны блізкія да завяршэння сяўбы азімых зерневых культур.

Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга, гэты від работ выкананы ў сельгаспрадпрыемствах на 11576 гектарах, што складае 93 працэнты ад плана.
Неабходную колькасць азімых зерневых пасеялі ўжо ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”, СВФ “Новыя Зелянкі” ААТ “Мінскі малочны завод №1” і “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон”, ААТ “Чэрвеньскі райаграсэрвіс”.

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *