Бульба, марш у кош

Молодежная политика

У абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі працуе маладзёжны працоўны атрад «Ігумен». Ён складаецца з пятнаццаці навучэнцаў Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя. Хлопцы і дзяўчаты ўбіраюць на поле бульбу пасля капалкі, перабіраюць яе ў складзе. Працуюць яны з 11 верасня, «пяты» семестр будзе доўжыцца да 13 кастрычніка. Пасля таго, як выкапаюць увесь «другі хлеб», пачнуць збіраць ураджай буракоў.

Вячаслаў КЛІМКОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *