Сяўбу пачалі з пшаніцы

Аграрный сектор

У няпростых умовах надвор’я разгортваецца ў гаспадарках сёлетняя сяўба азімых зерневых культур. Сярод першых на Чэрвеньшчыне пачалі яе ў эксперыментальнай базе “Натальеўск”.

164 гектары пшаніцы на палетку ля вёскі Дамавіцк паспелі пасеяць да зацяжных дажджоў, – распавёў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Бабіновіч. – Як толькі распагодзілася і глеба крыху падсохла, механізатар Аляксандр Бандарык (на здымку) зноў вывеў у поле свой трактар “МТЗ-3022” з камбінаваным  глебаапрацоўчым пасяўным агрэгатам “Бярэсце”.

Азімы зерневы клін у “Натальеўску” – самы вялікі сярод гаспадарак раёна – 1200 гектараў. З іх 600 гектараў зойме пшаніца, 350 – трыцікале, 250 – жыта.

Як адзначыў Сяргей Бабіновіч, правесці восеньскую пасяўную тут разлічваюць за 20 дзён.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *