“Фалько” (Дзяржынскі раён) – “Колас” (Чэрвень) – 4:1

Спорт

Футбол: чэмпіянат Мінскай вобласці. 14 тур

Сустрэча ў Чаркасах прайшла пад акампанемент дробнага надакучлівага дажджу, але не была сумнай.

Гаспадары поля адкрылі лік ужо на 5-й хвіліне матча, скарыстаўшы стандартнае становішча. Пасля навесу з вуглавога ігрок “Фалько” галавой скіраваў мяч у вароты Арцёма Аўраменкі. Але такое развіццё падзей не засмуціла чэрвеньцаў. Яны не сталі адседжвацца ў абароне, а пачалі настойліва разгойдваць абарончыя парадкі саперніка. Як вынік, на 32-й хвіліне гульні Дзмітрый Сацкоў аднавіў раўнавагу ў ліку. А неўзабаве “Колас” і ўвогуле атрымаў выдатны шанц выйсці наперад. Аднак, на жаль, Павел Лаўрык не здолеў перайграць галкіпера “Фалько”.

Пад заслону першага тайма гаспадары поля правялі магутны штурм нашых варот. Але чэрвеньцы здолелі захаваць нічыйны лік.

Другі тайм прайшоў з перавагай “Фалько”. У чэрвеньцаў элементарна не хапіла фізічных кандыцый, каб і далей на роўных гуляць з сапернікам. Развіццё падзей на полі засведчыла, што ў аснове выйшлі лепшыя на дадзены момант ігракі. У распараджэнні трэнера Сяргея Прыступы проста не аказалася футбалістаў, якія маглі б узмацніць гульню.

Неўзабаве пасля першай жа замены нашы прапусцілі – 1:2. А канцоўку сустрэчы і ўвогуле правалілі. На 88-й і першай дададзенай да асноўнага часу хвілінах гаспадары поля давялі лік да разгромнага — 1:4.

У гэтую суботу “Колас” згуляе на сваім полі з ФК “Лагойск”. Пачатак матча – у 16 гадзін.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *