У Смілавічах адбыўся семінар святароў

Духовность

У Смілавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы адбыўся семінар святароў Барысаўскай епархіі. Яго праводзіў епіскап Барысаўскі і Мар”інагорскі Веніамін. Навучальную ўстанову прэзентавала яе дырэктар Тамара Канстанцінаўна Сень.

Удзельнікаў семінара ўразіў музей каледжа.

Лектарам выступіў намеснік старшыні навучальнага камітэта РПЦ, загадчык кафедры Царкоўнай гісторыі Маскоўскай Духоўнай Акадэміі, прафесар, кандыдат багаслоўя Светазарскі Аляксей Канстанцінавіч.

Святары актыўна абмяркоўвалі пытанні ўдасканальвання дзейнасці царкоўных прыходаў у адказ на сучасныя злабадзённыя выклікі жыцця. Яны таксама дзяліліся вопытам актывізацыі царкоўных прыходаў у гэтым накірунку.

Знайшло адлюстраванне і супрацоўніцтва каледжа са Смілавіцкім храмам Георгія Пераможцы ў выхаванні вучнёўскай моладзі, у настаўленні выпускнікоў на дзейнасць і жыццё пры атрыманні дыпломаў.

Прапанавана пашырыць удзел святароў епархіі ў духоўным выхаванні навучэнцаў каледжа.

 Удзельнікі семінара адзначылі вялікую карысць вучобы і выказалі ўдзячнасць Веніаміну.

Іван ЯРАШЭВІЧ,  г.п. Смілавічы. Фота аўтара

 



1 комментарий по теме “У Смілавічах адбыўся семінар святароў

  1. Лектором выступил — заместитель председателя учебного комитета РПЦ, заведующий кафедрой Церковной истории Московской Духовной Академии, профессор, кандидат богословия, Светозарский Алексей Константинович.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *