Усыханне хвоі – актуальная праблема

Общество

З пагрозай лясам хваёвай фармацыі і неабходнасцю барацьбы з усыханнем такіх насаджэнняў сутыкнуліся лесаводы рэспублікі. Складаная сітуацыя існуе і ў некаторых лясгасах на Міншчыне. На шчасце, у нашым лясгасе ачагі паражэння хвоі невялікія. Зараз сілы нашых работнікаў накіраваны на правядзенне санітарна-аздараўленчых мерапрыемстваў у пашкоджаных насаджэннях.

Асэнсаваць праблему — гэта ўжо першы крок у яе рашэнні. На жаль, першапрычыну ўсыхання хвойнікаў і своечасовы дыягназ пакуль ні практыкі, ні навукоўцы ўставіць не могуць. З-за навізны гэтай з’явы і маскіроўкі яе сімптомаў пад іншыя паталогіі лесу складана вызначыць і сапраўдныя маштабы караеднага ўсыхання хвоі ў лясгасах рэспублікі.

Справа ў тым, што нават дасведчанаму лесапатолагу вельмі няпроста своечасова дыягнаставаць усыханне. Паводле слоў спецыялістаў, у ачагах масавага ўсыхання часта можна сустрэць дрэвы з рознымі, нярэдка нават супрацьлеглымі сімптомамі ўсыхання, асабліва ў асенне-зімовы перыяд.

На жаль, караеды — гэта «таксі» для шматлікіх патагенных арганізмаў, іх склад, характэрны для гэтай праблемы, навукоўцам яшчэ трэба будзе ўстанавіць. Відавочна, што менавіта ўзаемадзеянне гэтых насякомых — разносчыкаў інфекцыі і патагенных арганізмаў выклікае такое імклівае ўсыханне практычна здаровых дрэў.

Жанна ЧАРНАВЕЦ, намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгасапа ідэалагічнай рабоце

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *