Старшыня райвыканкама Андрэй Зубар сустрэўся з калектывам Чэрвеньскага лясгаса

Власть

Пачалася сустрэча з узнагароджання работнікаў гаспадаркі, якія ўзялі найбольш актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў моцнага ветру напачатку жніўня. Падзякі старшыні райвыканкама і грашовыя прэміі атрымалі дырэктар лясгаса Андрэй Галкоўскі, а таксама работнікі Чэрвеньскага лясніцтва –  ляснічы Дзяніс Жаўняровіч, майстар лесу Сяргей Шынкевіч, леснікі Мікалай Барбук, Сяргей Берасневіч, Дзмітрый Дзяркач, Мікалай Зайцаў, Міхаіл Кадыкін, Рыгор Калтовіч, Аляксандр Паўловіч і Адам Юркоў.

Падчас сустрэчы, якая доўжылася дзве гадзіны, быў закрануты шырокі спектр пытанняў, што тычацца розных галін жыцця. У прыватнасці, гаворка ішла пра развіццё сельскай гаспадаркі, прадпрымальніцтва, перспектывы дарожнага і жыллёвага будаўніцтва. Кіраўнік раёна, а таксама прысутныя на сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Шахоцька і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Тарасік выслухалі пытанні работнікаў лясгаса наконт добраўпарадкавання тэрыторый, удасканальвання аўтобуснага руху ў Чэрвені, арганізацыі бяспекі дарожнага руху. Кожнае з іх будзе разгледжана і па-магчымасці вырашана.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *