Адданыя абранай справе

Благоустройство

Страхары Юрый Пятроўскі, Дзяніс Скуратовіч і Валерый Пятроўскі

Вядучым прадпрыемствам на Чэрвеньшчыне ў галіне будаўніцтва з’яўляецца ПМК-237. Сёння яно аб’ядноўвае 125 чалавек. Многіх тут вылучае адданасць прафесіі: трынаццаць чалавек маюць працоўны стаж дваццаць і больш гадоў. Ёсць і новая змена: за апошнія гады калектыў папоўніўся маладымі спецыялістамі — тынкоўшчыкамі і цеслярамі.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці прадпрыемства з’яўляецца будаўніцтва жылля і сельскагаспадарчых аб’ектаў, на дапаможнай вытворчасці выпускаецца таварны бетон, раствор, піламатэрыялы.

Тынкоўшчыкі Леанід Краснагір і Дзяніс Качаткоў
Электрык Дзмітрый Чатырка

Сёлета будаўнікі з ПМК-237 здалі ў эксплуатацыю 40-кватэрны жылы дом у Чэрвені, завяршылі мантаж жалезабетонных канструкцый у цялятніку на 280 галоў у Дамавіцку, капітальна адрамантавалі дах на жылым доме па вуліцы Чапаева ў райцэнтры. Працавалі і за межамі раёна, на свінагадоўчым комплексе ў вёсцы Данілавічы на Дзяржыншчыне.
Будаўніцтва працягваецца. Зараз ПМК-237 і субпадрадныя арганізацыі працуюць на пляцоўцы 80-кватэрнага дома ў Чэрвені (на здымках).

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *