На кантролі выратавальнікаў — бяспека на жніве

Безопасность

Уборачная кампанія на Чэрвеньшчыне набірае хаду, і штодня з самага яе пачатку раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіць прафілактычныя рэйды, каб праца на жніве была бяспечнай. Адзін з апошніх такіх рэйдаў адбыўся сумесна з работнікам Мінскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Мікалаем АНАЦКА.

Выратавальнікі, працуючы на папярэджанне “вогненных” здарэнняў, ацэньвалі гатоўнасць зернеўборачнай тэхнікі, правяралі наяўнасць на ёй пярвічных сродкаў пажаратушэння. Дадаткова абследвалася тэхніка, прыстасаваная для тушэння пажараў, — пры яе адсутнасці на палях дзяжураць пажарныя аўтацыстэрны.

Адзін са спосабаў папярэдзіць надзвычайную сітуацыю – строга прытрымлівацца правілаў бяспекі. Работнікі МНС падчас рэйдаў праводзілі інструктажы і тлумачальныя гутаркі з удзельнікамі жніва: нагадвалі ім асноўныя супрацьпажарныя правілы, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзгарання тэхнікі і парадак прымянення пярвічных сродкаў пажаратушэння.

Падобныя мерапрыемствы выратавальнікі будуць праводзіць на працягу ўсёй уборачнай кампаніі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вікторыя СІЛЬВАНОВІЧ, інспектар групы прапаганды і навучання Чэрвеньскага РАНС.
Фота Кірыла БАЖКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *