Абноўлены сэрвісны цэнтр “Белтэлекама” адкрыўся ў Чэрвені

Общество

Гэтая падзея стала выдатным падарункам жыхарам і гасцям горада ў пярэдадзень святкавання 630-годдзя яго заснавання.

Ва ўрачыстасці з нагоды адкрыцця абноўленага сэрвіснага цэнтра бралі ўдзел намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама па эканоміцы Алена Шлома і галоўны інжынер Мінскага філіяла РУП “Белтэлекам” Андрэй Нікіфараў. Яны разам з дырэктарам Чэрвеньскага раённага вузла электрасувязі Уладзімірам Ламакам перарэзалі чырвоную стужку на ўваходзе ў памяшканне. Сярод запрошаных гасцей былі першыя ў Чэрвені абаненты паслуг Byfly і Zala Павел Шпігель і Галіна Шчурок, а таксама маці касманаўта Алега Навіцкага Валянціна Эдуардаўна. Ім уручылі падарункі.
Святочную атмасферу адметнай для Чэрвеня падзеі стваралі роставыя лялькі Клоўн і Карлсан. Дзяцей частавалі салодкай ватай і папкорнам, дарослыя атрымалі сувеніры і падарункі ў выглядзе падключэння да паслуг сувязі на спецыяльных умовах. Падчас адкрыцця цэнтра адбылася прэзентацыя адной з апошніх паслуг “Белтэлекама” “Разумны дом”. Яна ў’яўляе сабой камплект прыбораў, з дапамогай якіх можна на адлегласці кантраляваць бяспеку ў жылых або вытворчых памяшканнях.
Што да абноўленага сэрвіснага цэнтра, то ён пасля планавай рэканструкцыі, зробленай за кошт уласных сродкаў Мінскага філіяла РУП “Белтэлекам”, не толькі набыў сучасны прывабны інтэр’ер.
– Дзякуючы пераабсталяванню рабочых месцаў супрацоўнікаў, мы атрымалі магчымасць абслугоўваць кліентаў больш поўна і кваліфікавана, – адзначыў начальнік Чэрвеньскага раённага вузла электрасувязі Уладзімір Ламака. – Калі раней наведвальнікам даводзілася для атрымання розных паслуг хадзіць па ўсяму будынку, то зараз яны цалкам сканцэнтраваны ў памяшканні сэрвіснага цэнтра. У межах крокавай даступнасці цяпер таксама – спецыяліст па разліках з насельніцтвам і юрыдычнымі асобамі (з ім можна вырашыць усе пытанні па аплаце за паслугі) і спецыяліст па маркетынгу.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *