Паказалі майстэрства і ўзняліся на п’едэстал

Общество

Прадстаўнікі каманды Чэрвеньскага лясгаса. У ніжнім радзе злева направа — Міхаіл Вінцэнтовіч і Павел Хайшян

У сераду на базе Бараўлянскага спецлясгаса і Мінскага лясгаса адбыліся 23-я абласныя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу «Лесаруб-2017». Паспяхова выступіла на іх каманда Чэрвеньскага лясгаса.

У яе складзе — вальшчыкі лесу Віталь Упіт з Натальеўскага лясніцтва, Іван Дзергачоў з лесапункта, Дзмітрый Горгун з Валмянскага лясніцтва, машыніст харвестэра Уладзімір Хаткевіч, машыніст фарвардэра Міхаіл Вінцэнтовіч і аператар гідраманіпулятара Павел Хайшян.
Стэндавыя спаборніцтвы вальшчыкаў лесу (устаноўка новага ланцуга, распілоўка камбінаваным рэзам, дакладная распілоўка, абрэзка сукоў, эстафета), машыністаў фарвардэраў і аператараў гідраманіпулятараў праходзілі ў спартыўным комплексе «Раўбічы», валка лесу і спаборніцтвы машыністаў харвестэраў — у Валмянскім лясніцтве Смалявіцкага лясгаса.
У асабістым заліку першае месца сярод машыністаў фарвардэраў заняў Міхаіл Вінцэнтовіч. Другім сярод аператараў гідраманіпулятараў стаў Павел Хайшян. І ўпершыню за шмат гадоў Чэрвеньскі лясгас фінішаваў у агульнакамандным заліку на высокім восьмым месцы.

І.УЛАДЗІМІРАЎ
Фота Кацярыны АДАМОВІЧ



2 комментария по теме “Паказалі майстэрства і ўзняліся на п’едэстал

  1. Что-то много людей на пьедестале… Но всех поздравляем, конечно же!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *