На пытанні адказаў дырэктар камунгаса

Общество

Прамая тэлефонная лінія з дырэктарам унітарнага прадпрыемства «Чэрвеньская ЖКГ» Мікалаем Канапакам адбылася ў сераду.

Дачнікі з вёскі Рудня, якія жывуць тут сезонна, выказалі незадаволенасць тым, што ім выстаўляюць рахунак за вываз цвёрдых камунальных адыходаў на працягу ўсяго года. І, у той жа час, жывучы ў Рудні, яны плацяць у поўным аб’ёме камунальныя паслугі па месцы пастаяннага жыхарства ў Мінску.
Мікалай Міхайлавіч растлумачыў, што дзеючае заканадаўства, на падставе якога працуе Чэрвеньскі камунгас, не прадугледжвае тэрміну «дачны перыяд». Паводле яго, аплата за камунальныя паслугі пачынае налічвацца ўласніку жылля з моманту яго афіцыйнага афармлення і з’яўляецца бесперапыннай. Таксама заяўнікам было патлумачана, што яны могуць скараціць выдаткі на камунальныя паслугі, аформіўшы часовую рэгістрацыю ў сельвыканкаме і прадаставіўшы адпаведны дакумент у камунгас па месцы асноўнага жыхарства ў Мінску. У гэтым выпадку іх павінны вызваліць ад аплаты за камунальныя паслугі ў Мінску на перыяд часовай рэгістрацыі.
З Чэрвеня на «прамую лінію» патэлефанавалі з пытаннем, ці зможа камунгас вывезці з гарадскіх могілках аварыйныя дрэвы, якія будуць спілаваны за свой кошт. Мікалай Канапака даў станоўчы адказ на гэтае пытынне.
Як растлумачылі «Раённаму весніку» ў камунгасе, невялікая колькасць тэлефанаванняў на «прамую лінію» звязана з тым, што большасць камунальных праблем, якія турбуюць жыхароў раёна, вырашаюцца праз «гарачую лінію» ў дыспетчарскай службе арганізацыі, якая працуе пастаянна.

Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *