У Куліках загінуў матацыкліст

Общество

Здарэнне адбылося ў нядзелю, каля 07 гадзін 45 хвілін.

39-гадовы вадзіцель аўтамашыны “Фіят”, жыхар Мінска, выязджаючы на ​​скрыжаванне з другараднай дарогі, не прапусціў матацыкл “Suzuki”, які  рухаўся па галоўнай дарозе.

У выніку сутыкнення транспартных сродкаў, 24-гадовы матацыкліст, жыхар вёскі Кулікі, з цяжкімі траўмамі быў шпіталізаваны ў бальніцу, дзе неўзабаве памёр.

Аляксандр МАНУЛІК, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ Чэрвеньскага РАУС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *