Мацнейшыя — лясгас і РАУС

Спорт

Спартакіяда працоўных калектываў раёна прайшла ў суботу на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу Чэрвеньскай СДЮШАР і СШ №4.

Удзел у ёй бралі каманды чэрвеньскіх раённага аддзела ўнутраных спраў, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, лясгаса, камунгаса, раённага спажывецкага таварыства, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, вытворча-харчовага завода, друкарні, будаўнічага ліцэя, ПМК-237, райбальніцы, Смілавіцкага аграрнага каледжа, сельгасфіліяла “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон”, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Яны спаборнічалі па дзевяці відах спорту.
У асабістым заліку першыя месцы занялі Алена Ляўковіч і Уладзімір Кірыльчык (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама) – па стральбе, Віталь Упіт (лясгас), Дзмітрый Мурашка (аграрны каледж) і Антон Бразгоўка (РАУС) – па гіравому спорту, Канстанцін Навіцкі (РАУС) і Юлія Шэўчык (аграрны каледж) – па плаванню, Андрэй Жабурдзёнак (РАУС) і Валянціна Кішко (будаўнічы ліцэй) – па настольнаму тэнісу, Дзмітрый Мурашка (аграрны каледж) і Наталля Мартыненка (вытворча-харчовы завод) – па скачках праз скакалку, Аксана Паўлюшына (раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях) і Іван Ладуцька (лясгас) – па дартсу.

Каманда лясгаса

Спаборніцтвы па валейболу выйграла каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, па міні-футболу — каманда камунгаса, па перацягванню каната — каманда раённай бальніцы.
Сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў і арганізацый пераможцамі спартакіяды сталі прадстаўнікі лясгаса. На другім месцы – ПМК-237, на трэцім – камунгас.

Каманда РАУС – пераможцы спартакіяды ў агульным заліку

Каманда раённага аддзела ўнутраных спраў выйграла спартакіяду сярод устаноў сацыяльнай сферы. Другімі сталі тут спартсмены аддзела адукацыі, спорту і турызму. Трэцяе месца заняла каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *