Чытаюць юныя

Молодежная политика

Павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, падрыхтоўка да святкавання Дня беларускага пісьменства — вось мэты, дзеля якіх праводзіцца рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў «Жывая класіка». Раённы этап пад дэвізам «Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!» адбыўся на мінулым тыдні ў Чэрвеньскім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

У мерапрыемстве бралі ўдзел 53 вучні з першага па дзясяты клас. Іх выступленні ў чатырох узроставых катэгорыях ацэньвала журы ў складзе: метадыст вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму Святлана АНОШКА; члены абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Генадзь АЎЛАСЕНКА і Іван ЯРАШЭВІЧ; настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ №3 Людміла КАЦЬКО; настаўніца беларускай мовы і літаратуры Валевачоўскай школы Святлана ВОЛЬСКАЯ; настаўнік беларускай мовы і літаратуры Хутарскай школы Валерый ЗАХАРАЎ; бібліятэкар СШ №1 г.п. Смілавічы Марына БОРТНІК і бібліятэкар СШ №2 г.п. Смілавічы Таццяна ФЯСЕНКА. Падчас конкурсу гучалі творы класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў.
Ва ўзроставай катэгорыі «Пачатковыя класы» першае месца заняў творчы гурт са Смілавіцкай СШ №1 Аліса НЕСЦЯРОК, Данііл ІВАНЮЦІН і Ілля РАДЗЕЦКІ. Другое месца падзялілі Аня ШЫНКЕВІЧ з СШ №4 і Ілона БАБУК з гімназіі. На трэцім таксама дзве ўдзельніцы: Аня САКАВА (СШ №4) і Анастасія КАЛЕСНІК (гімназія).
Ва ўзроставай катэгорыі 5-6 класы першае месца заняла Дар’я КІШКО (Раваніцкая школа), другое — Іван АРЦІМЕНЯ (СШ №1 г.п. Смілавічы); трэцяе — Анастасія ЖАБУРДЗЁНАК (гімназія).
Узроставая катэгорыя 7-8 класы: першае месца — Анастасія ЗЫЛЬ (Руднянская школа); другое месца — гурт «Роднае слова» (гімназія); трэцяе месца — Святлана ДЗЯРКАЧ (СШ №2 г. Чэрвеня) і Сцяпан ГЕРМАН (СШ №2 г.п. Смілавічы).
Узроставая катэгорыя 9-10 класы: першае месца — Юлія НАЗАРАВА (Валевачоўская школа); другое — Ягор ГАЎРОН (гімназія); трэцяе — Марына СМЕЦКАЯ (СШ №4).
Усім удзельнікам вялікі дзякуй за шчырае, эмацыянальнае, пранікнёнае чытанне, павагу і любоў да роднай мовы!

Святлана АНОШКА, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета.
Фота Наталлі КАРАЛЬКЕВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *