Першамай адзначылі на Чэрвеньшчыне

Общество

Напярэдадні свята ўвесь горад нібы расцвёў яркімі колерамі малых і вялікіх сцягаў на фігурных канструкцыях, устаноўленых на вуліцах. Жыхароў і  гасцей віталі тэматычныя святочныя банеры-плакаты.

Пачалося свята ўрачыстым канцэртам у гонар Першамая ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Болей трохсот прадстаўнікоў працоўных калектываў раёна прысутнічалі ў зале. З прывітальным словам звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалогіі Ала Шахоцька і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Коціна. Канцэртнымі нумарамі гледачоў радавалі вакальны жаночы Ансамбль “Квецень” і артысты Цэнтра культуры і адпачынку. Пасля святочная калона ўдзельнікаў першамайскага шэсця накіравалася да пляцоўкі ля ўнівермага “Ігуменскі”, дзе была высаджана алея прыгажунь-туй прадстаўнікамі шматлікіх працоўных калектываў Чэрвеньшчыны.

Галіна Гамеза. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *