Да Тыдня лесу далучыліся работнікі пракуратуры

Общество

Да добраахвотнай акцыі па аднаўленню лясоў Чэрвеньшчыны, пашкоджаных падчас мінулагодніх ураганаў, далучыліся работнікі пракуратуры на чале з начальнікам экспертна-прававога ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі Віталем БУТРЫМАМ. Яны працавалі ў Грабёнскім лясніцтве як найбольш пацярпелым ад леташніх шквалістых вятроў. Плошча пашкоджаных там ураганам участкаў склала 3,2 тысячы гектараў.

Па словах галоўнага ляснічага Чэрвеньскага лясгаса Віктара КАЗАКОВА, амаль трэць страт узнавілі восенню, гэтай вясной мяркуецца пасадзіць лясныя культуры, пераважна сасновыя, на плошчы 1260 гектараў.
Як адзначыў пракурор раёна Аляксандр ШАБАЛІНСКІ, ужо трэці год, як пракуратура падтрымлівае добраахвотныя ініцыятывы па ўзнаўленню ляснога фонду.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *