Першага красавіка на Чэрвеньшчыне прайшоў раённы суботнік

Благоустройство

Работнікі працоўных прадпрыемстваў і арганізацый наводзілі парадак на вуліцах горада, памятных месцах і цэнтральных сядзібах аграгарадкоў.

Больш шасцідзесяці чалавек добраўпарадкоўвалі тэрыторыю, прылеглую да лесапарку. Перад прыватнымі гаражамі высадзілі два рады прыгожых зялёненькіх елачак. Калі падрастуць, гэтыя дрэўцы будуць выглядаць эстэтычна і прыносіць экалагічную карысць.
Структурныя падраздзяленні райвыканкама добраўпарадкоўвалі тэрыторыю старажытных яўрэйскіх могілак. Тут таксама знаходзіцца помнік грамадзянам яўрэйскай нацыянальнасці, расстраляным у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Мужчыны з лясгаса, аддзела па надзвычайных сітуацыях, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, электрасетак, вузла сувязі, нафтабітумнага завода вычысцілі ад хмызняку берагі вадаёма паміж вуліцамі Барыкіна і Нараўлянскай.
Працаўнікі ЖКГ прывялі ў парадак дзіцячыя дваровыя пляцоўкі каля дамоў №86, 88, 68 па вуліцы Мінскай, дома №103 па вуліцы Барыкіна.
У аграгарадку Любішына па ініцыятыве сельвыканкама і кіраўніцтва эксперыментальнай базы «Натальеўск» праведзена азеляненне тэрыторыі каля шматпавярховых жылых дамоў. Уздоўж пешаходных дарожак высаджаны туі. На гэтыя мэты выдаткавала кіраўніцтва базы «Натальеўск» больш пяцісот рублёў.
Паўсюдна ў раёне прыведзены ў належны стан, добраўпарадкаваны тэрыторыі мемарыяльных комплексаў, месц баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *