У цесным кантакце з выбаршчыкамі

Местная власть

Мікалай Лойка абраны дэпутатам раённага Савета дэпутатаў упершыню. Давер яму прадстаўляць іх інтарэсы аказалі выбаршчыкі Дамавіцкай акругі №19 Калодзежскага сельскага Савета. Жыхары раёна добра ведаюць патрабавальнасць, рашучасць, бескампраміснасць галоўнага ўрача дзяржаўнай установы «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». Многім даводзілася звяртацца ў гэтую арганізацыю па дапамогу, альбо з заўвагамі, скаргамі, прапановамі.

-Да мяне, як да дэпутата, — кажа Мікалай Канстанцінавіч, — звяртаюцца не толькі з пытаннямі, звязаннымі з прафесійнай дзейнасцю. Дапамагаю вырашаць пытанні па выдзяленню сена за здадзенае малако, спрэчкі аб межах зямельных участкаў паміж суседзямі, удасканальваць графікі руху міжгародніх аўтобусаў і гэтак далей.
Напрыклад, за дапамогай да мяне звярнуўся дэпутат Руднянскага сельскага Савета Уладзімір Уладзіміравіч Лаўрык. Паступіла скарга ад жыхароў шматкватэрнага дома з вёскі Новыя Зелянкі аб тым, што маці чатырох непаўналетніх дзяцей у двухпакаёвай кватэры трымае 13 сабак. Вакол бруд і антысанітарыя. Канешне, будзем прымаць меры.
Выбаршчыкі Дамавіцкай акругі №19 падчас сустрэч даюць свайму дэпутату наказы па вырашэнню складаных пытанняў з упэўненасцю, што яны будуць вырашаны. На сходзе грамадзян 16 сакавіка ў Дамавіцку ў складзе камісіі прадстаўнікоў розных служб Мікалай Канстанцінавіч трымаў адказ за выкананне папярэдніх пытанняў, а таксама занатаваў тыя, якія неабходна дапамагчы вырашыць у бліжэйшы час. Пасадзейнічаць прасілі ў: грэйдзіраванні вуліц, карэкціроўцы графіку руху школьнага аўтобуса, абсталяванні навесу над пунктам прыпынку маршрутнага аўтобуса, рамонце магазіна вёскі Дамавіцк, а таксама навесці парадак на тэрыторыі былой школы і прызваць да адказнасці за парушэнне санітарных норм добраўпарадкавання тэрыторыі прадпрымальніка Вадзіма Чарнагалова. Дарэчы, дзейнасць Вадзіма Чарнагалова трапіла пад пільную ўвагу розных служб. Праверкі па гэтай справе праводзяцца.
Падчас размовы з карэспандэнтам газеты да Мікалая Канстанцінавіча патэлефанаваў Аляксей Зенчык з вёскі Чарнаградзь. Выйшла са строю цэнтральная каналізацыя. Патрэбна дапамога.
-Будзем разбірацца, шукаць рашэнне і, канешне, дапаможам, — зазначае Мікалай Лойка.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *