Пачынаючы з 25 сакавіка кожную суботу (1,8,15,22,29 красавіка і 6 мая) з 9.00 да 13.00 ў Чэрвені і г.п. Смілавічы арганізаваны кірмашы.
На іх будзе прадстаўлена мясаперапрацоўчая і сельскагаспадарчая прадукцыя, харчовыя тавары, кулінарныя і кандытарскія вырабы, прамысловыя тавары, угнаенні, насенне, пасадачны і сельскагаспадарчы матэрыял, вырабы майстроў народнай і дзіцячай творчасці. Жадаючыя змогуць набыць прадукцыю рыбгаса “Волма”, ЗАТ “Турэц”, Смілавіцкай валяльна-лямцавай фабрыкі, Чэрвеньскага лясгаса, камбіната бытавога абслугоўвання, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пры неабходнасці сельскагаспадарчую прадукцыю (за сімвалічную плату) даставяць да дому вадзіцелі аўтапарка, а моладзь — члены БРСМ дапамогуць ветэранам вайны, адзінокім, састарэлым і інвалідам у яе пагрузцы.
Святочны настрой на мерапрыемстве будуць ствараць удзельнікі мастацкай самадзейнасці раёна.