Лепшая па прафесіі — Наталля Мадэнава

Общество

Лепшым супрацоўнікам падраздзяленняў па грамадзянству і міграцыі на Міншчыне названа Наталля МАДЭНАВА — яна ўзначальвае адпаведнае аддзяленне ў Чэрвеньскім РАУС.

На такім высокім узроўні гэта чарговае прызнанне яе заслуг, якое з’яўляецца заканамерным вынікам карпатлівай працы. Аддзяленне па грамадзянству і міграцыі выконвае парадку сямідзесяці адміністрацыйных працэдур. Пра аб’ём працы яскрава гавораць лічбы. За 2016 год выканана 2901 адміністрацыйная працэдура. Львіную іх частку, фактычна дзве трэці, складае выдача пашпартоў (1978). Уверсе спісу па колькасці выкананых адміністрацыйных працэдур таксама знаходзяцца рэгістрацыя замежных грамадзян, якія часова пражываюць на тэрыторыі Беларусі (640 чалавек), і выдача відаў на жыхарства (202).
Узнагароду Наталля Мадэнава звязвае з працай усяго падраздзялення: пашпартыстаў, інспектара, спецыяліста па рэгістру насельніцтва Жанны Знаскевіч, Кацярыны Невяроўскай, Алены Завадскай (зараз у адпачынку), Дзмітрыя Агурцова, Ларысы Шаўчэнка.
— Толькі зладжаная праца, добрасумленнае стаўленне да прафесіі кожнага работніка прыводзяць да высокіх вынікаў, — упэўнена яна.
За мінулы год на Чэрвеньшчыне па лініі грамадзянства і міграцыі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 92 чалавекі, у осноўным за парушэнні заканадаўства аб прававым становішчы замежных грамадзян, пражыванне без рэгістрацыі альбо без дакументаў, якія пацвярджаюць асобу. Дэпартацыі падвергліся чатыры прадстаўніка іншых краін, яшчэ трое — высылцы. У першым выпадку максімальны тэрмін забароны ўезду складае 5 гадоў, у другім — 10.
Па стане на пачатак года на тэрыторыі раёна пастаянна пражываюць 555 замежнікаў і асоб без грамадзянства, у тым ліку з такіх экзатычных дзяржаў, як Іарданія, Эфіопія, Калумбія.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *