Адзначаны на вобласці

Общество

Фінансавае падраздзяленне Чэрвеньскага РАУС стала лепшым у вобласці па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за мінулы год.

Паспяховае рашэнне задач, якія стаяць перад праваахоўнікамі, шмат у чым залежыць ад якаснага забеспячэння органаў унутраных спраў фінансавымі і матэрыяльнымі рэсурсамі, стварэння належных умоў працы і быту работнікаў. Гэтыя функцыі выконваюць фінансавыя і тылавыя службы. У склад фінансавага падраздзялення чэрвеньскай міліцыі ўваходзяць два супрацоўнікі. Узначальвае яго Аляксандра РАЖКОВА, абавязкі вядучага спецыяліста выконвае Марыя АЎСЯНСКАЯ. Яны вырашаюць шырокае кола пытанняў — ад арганізацыі аплаты працы і пенсійнага забеспячэння да бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці. Пра тое, што яны з’яўляюцца лепшым фінансавым падрадзяленнем вобласці, сведчыць вымпел і адпаведнае пасведчанне. Узнагароды падчас урачыстасцяў ім уручыў начальнік упраўлення ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама Ігар ЯЎСЕЕЎ.
Гэта не першая высокая ацэнка іх дзейнасці. Аляксандра Ражкова і Марыя Аўсянская маюць Ганаровыя граматы, Падзякі за шамтгадовую добрасумленную і бездакорную службу, прафесійную ініцыятыву, высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці. Сярод узнагарод не адна рэспубліканскага ўзроўню — ад Міністэрства ўнутраных спраў, ад яго структурнага падраздзялення — Дэпартамента фінансаў і тылу.
Сняжана КАЎГАРЭНЯ
(фота прадастаўлена Чэрвеньскім РАУС)



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *