Яму ёсць што расказаць пра вайну

Общество

Віктар Казачонак з імянным сувенірам ад кіраўніцтва Чэрвеньскага РАУС

За ўсю гісторыю існавання Чэрвеньскага РАУС сярод яго супрацоўнікаў быў адзін воін-інтэрнацыяналіст — Віктар Анатольевіч КАЗАЧОНАК. Падчас яго службы ў органах унутраных спраў колькасць дзеючых супрацоўнікаў міліцыі, якія прайшлі праз вайну ў Афганістане, у вобласці ледзь перавышала адзін дзясятак.

Віктара Казачонка з Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў кіраўніцтва РАУС павіншавала ў музеі чэрвеньскай міліцыі, адна з экспазіцый якога прысвячаецца ваенным падзеям другой паловы 80-х гадоў.
Унёсак у стварэнне музея зрабілі многія супрацоўнікі аддзела, як былыя, так і дзеючыя. Віктар Казачонак — не выключэнне. Дзякуючы яму, на стэндах пад агульнай назвай «Афганская вайна» з’явіліся форма воіна-інтэрнацыяналіста ўзору 1986 года, галаўны ўбор маджахеда, здымкі 1985-1987 гг.
Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *