Завяршыўся конкурс «Настаўнік года»

Общество

Пераможцы конкурсу

Мінулы тыдзень быў самым адказным і хвалюючым для ўдзельнікаў конкурсу «Настаўнік года». Па-першае, яны праводзілі адкрытыя ўрокі ў школах і заняткі ў садках у незнаёмых дзіцячых калектывах. Заданне няпростае. Як пройдзе занятак або ўрок? Як будуць працаваць дзеці? Ці здолее настаўнік або выхавальнік рэалізаваць свой план? Па-другое, усім было цікава, хто ж будзе лепшым?

Выступленні настаўнікаў і выхавальнікаў, іх праведзеныя ўрокі і заняткі ацэньвала кампетэнтнае журы, у складзе якога — работнікі аддзела адукацы, спорту і турызму райвыканкама, педагогі школ раёна з вялікім вопытам работы, кіраўнікі дашкольных навучальных устаноў раёна, а таксама супрацоўнікі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі: Вікторыя Валянцінаўна Шчукіна і Таццяна Сяргееўна Праліска.
Урэшце, доўгачаканы дзень настаў. У мінулую пятніцу адбылося заключнае мерапрыемства конкурсу. Журы падвяло вынікі, вызначыла пераможцаў. Імі сталі: у намінацыі «Выхавальнік дашкольнай адукацыі» — Таццяна Уладзіміраўна Аспанава, выхавальнік дзіцячага яслі-сада №1 г.Чэрвеня; у намінацыі «Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка» — Лідзія Іванаўна Юрчанка, настаўніца інфарматыкі СШ №3 г.Чэрвеня; у намінацыі «Замежная мова» — Таццяна Пятроўна Дзегцярова, настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 імя У.А.Караля г.Чэрвеня і Таццяна Аляксандраўна Парфіяновіч, настаўніца англійскай мовы СШ №4 г.Чэрвеня; у намінацыі «Музыка, выяўленчае мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)» — Людміла Анатольеўна Грозная, настаўніца прадмета «Мастацтва» Лядзенскай СШ; у намінацыі «Пачатковыя класы» — Наталля Генадзьеўна Жук, настаўніца пачатковых класаў і літаратурнага чытання Запольскай СШ; у намінацыі «Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія» — Яўген Ігарэавіч Дземахін, настаўнік геаграфіі Новазелянкоўскай СШ; у намінацыі «Хімія, біялогія» — Вольга Сяргееўна Ермаловіч, настаўніца біялогіі Валевачоўскай СШ». Пераможцы ўзнагароджаны Дыпломамі першай ступені, ім уручаны памятныя падарункі.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Ларыса Асановіч уручае Дыплом пераможцы Анастасіі Лукіной

Дыпломы прызёраў конкурсу атрымалі: Галіна Генадзьеўна Злотава, настаўніца фізікі СШ №2 г.Чэрвеня, Яўген Вадзімавіч Адзінокаў, настаўнік інфарматыкі Грабёнскай СШ, Таццяна Віктараўна Равоцька, настаўніца англійскай мовы СШ №1 г.п.Смілавічы, Алена Іванаўна Фурс, настаўніца беларускай мовы Руднянскай СШ, Валерый Васільевіч Захараў, настаўнік беларускай літаратуры Хутарскай СШ, Марыя Лук’янаўна Лаўцэвіч, настаўнік пачатковых класаў і рускай мовы Турэцкай БШ, Анастасія Уладзіміраўна Лукіна, настаўніца пачатковых класаў і рускай мовы СШ №2 г.п.Смілавічы, Таццяна Леанідаўна Бельская, настаўніца пачатковых класаў і рускай мовы Новазелянкоўскай СШ, Валянціна Іванаўна Уласавец, настаўніца геаграфіі Турэцкай БШ, Ларыса Аляксандраўна Макаль, выхавальнік яслі-сада №1 г.п.Смілавічы, Анастасія Сяргееўна Буланава, выхавальнік яслі-сада №2 г.п.Смілавічы, Дар’я Ільінічна Рэпенка, выхавальнік Запольскага садка, Кацярына Мікалаеўна Місюк, выхавальнік яслі-сада №5 г.Чэрвеня.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў конкурсу, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Асановіч сказала: «Конкурс настаўнік года» — гэта дэманстрацыя свайго прафесійнага майстэрства, творчасці, ініцыятывы, абаяння, камунікабельнасці, усіх тых ведаў, уменняў, якія набыў настаўнік або выхавальнік падчас сваёй работы. Дзякуй усім, хто пераадолеўшы ўсе перашкоды, дайшоў да раённага этапу, дзякуй за смеласць і энтузіязм, за трапяткія адносіны, павагу і любоў да настаўніцкай прафесіі. Кожны з вас быў непаўторным. Прыемна, што сярод канкурсантаў дзевяць чалавек — выпускнікі школ раёна. Для настаўніка, які выхаваў сабе замену, гэта найвышэйшая ўзнагарода. Калі вучань паўтарае шлях настаўніка, гэта прыносіць найбольшае задавальненне сваёй працай».
Вольга Лосік, загадчык вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі, спорту і турызму падзякавала журы, якому няпроста было ацаніць канкурсантаў. Павіншавала пераможцаў і пажадала ўсім настаўнікам, выхавальнікам і тым, хто падтрымліваў іх у конкурсе, здароўя і поспехаў у настаўніцкай працы.
Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *