Ялінка ў падарунак ад Дзеда Мароза

Общество

Удзельнікі акцыі Іван ЛАДУЦЬКА, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ЦСАН Аксана БУРЛУЦКАЯ
Ветэраны вайны ЛАШУК Мікалай Аляксандравіч, КЕДА Лідзія Адамаўна, КОЗЫРАЎ Мікалай Фёдаравіч

Раённы Савет ветэранаў сумесна з работнікамі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзяць акцыю для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны «Падарунак ад Дзеда Мароза». Яе мэта — павіншаваць з наступаючым Раством Хрыстовым і Новым Годам адзінокіх і адзінока пражываючых ветэранаў, аказаць ім маральную падтрымку і ўручыць сімвал Навагодніх святаў — ялінку.

P.S. Дзякуем за дапамогу ў правядзенні акцыі — Чэрвеньскаму лясгасу і асабіста ляснічаму Чэрвеньскага лясніцтва Дзянісу Жаўняровічу.

Іван ЛАДУЦЬКА, старшыня раённага Савета ветэранаў.
Фота Сняжаны КАЎГАРЭНІ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *