Паважаныя чэрвеньцы! Прыміце ўдзел у вызначэнні пераможцаў

Общество

Як паведамлялася на старонках “Раённага весніка” і на сайце Чэрвеньскага райвыканкама, у раёне аб’яўлены агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне будынкаў і тэрыторый вакол іх. Гэта работа ў Чэрвені праводзіцца ўжо амаль два тыдні. Цяпер штодзень можна назіраць, як у вячэрні час прыгажэе наш горад, свеціцца шматлікімі рознакаляровымі гірляндамі, агеньчыкамі. Навагоднія архітэктурныя атрыбуты дапаўняюць гэтую прагажосць.   Да  прыемнага  перадсвяточнага працэсу далучаюцца ўсё новыя і новыя аб’екты,  дзе працоўныя калектывы дэманструюць сваю фантазію і творчыя здольнасці, ствараючы навагодні настрой.

Для таго, каб дапамагчы раённай камісіі конкурса вызначыць самы прыгожы, незвычайны і арыгінальна аформлены аб”ект, запрашаем жыхароў горада  выказваць свае меркаванні ў выглядзе SMS-паведамленняў па тэл. МТС 80292859479 з 8.00 да 17.00 у перыяд з 7 па 19 снежня.

Які аб’ект у Чэрвені мае, на ваш погляд, самае арыгінальнае і незвычайнае навагодняе афармленне?



3 комментария по теме “Паважаныя чэрвеньцы! Прыміце ўдзел у вызначэнні пераможцаў

  1. Мне падабаецца цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Там амаль усе зроблена ў ручную.

  2. Жена работает на взрослом доме-интернате, подвожу её на машине. Так вот там вообще здорово украсили возле забора територию! Люди постарались, столько там понаделывали. Настоящую сказку можно увидеть. Привозите деток, не пожалеете!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *