Чэрвень — з золатам

Спорт

9zoh2_0l9byФутбольная каманда навучэнцаў Чэрвеньскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву 2002 года нараджэння перамагла ў першынстве Мінскай вобласці сярод ДЮСШ і СДЮШАР. 

На папярэднім этапе спаборніцтваў, выступаючы ў групе “А”, нашы юныя землякі набралі 19 ачкоў і выйшлі ў фінал з другога месца, саступіўшы першы радок камандзе Барысаўскай ДЮСШ па розніцы забітых і прапушчаных мячоў.
У фінальным турніры, які прайшоў у Нясвіжы, чэрвеньцы згулялі ўнічыю з камандай ФК “Слуцк” – 4:4 (два мячы забіў Дзмітрый Юдо, па аднаму – Аляксей Грабянок і Аляксей Баранаў), перамаглі равеснікаў з Клецкай ДЮСШ – 2:0 (Аляксей Баранаў – 2), Барысаўскай ДЮСШ – 3:1 (Аляксей Баранаў – 2, Павел Клімовіч), ФК “Гарадзея (Нясвіжскі раён) – 2:1 (Аляксей Баранаў, Дзмітрый Юдо) і ўпершыню ў сучаснай гісторыі сталі мацнейшай камандай Міншчыны. Прыз лепшага іграка спаборніцтваў атрымаў Аляксей Баранаў (на здымку). Ён жа стаў лепшым бамбардзірам фінальнай часткі турніру, забіўшы 6 мячоў.
Залатыя медалі ў складзе каманды заваявалі Мікіта Мазаў, Павел Клімовіч, Дзмітрый Юдо, Аляксей Грабянок, Аляксей Баранаў, Уладзімір Хурсік, Арцём Блеян, Захар Каражан, Эрык Аруцюнян, Кірыл Кананкоў, Аляксей Лапіцкі, Ілья Няхай, Ігнат Барбоцька, Павел Ліхадзіеўскі, Алег Шульга, Аляксей Лявонцьеў, Максім Целяціцкі і Андрыян Мурашка.
Першым трэнерам юных футбалістаў быў Аляксандр Балоцін, затым з імі працавалі Яўген Цэдрык і Станіслаў Шыраеў.
У суботу ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе Чэрвеньскай СДЮШАР адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання каманды. Медалі і кубак ігракам уручылі Ганаровы грамадзянін Чэрвеньскага раёна, першы мясцовы футбольны трэнер Леанід Корзун і чэмпіён Мінскай вобласці па футболу 1961 года, жыхар Чэрвеня Анатоль Турбал.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *