Падрыхтоўка завяршылася

Общество

dsc_24921Асноўны экіпаж Міжнароднай касмічнай станцыі 50/51 у складзе касманаўта Раскосмасу ўраджэнца Чэрвеня Алега Навіцкага, астранаўта Еўрапейскага касмічнага агенцтва Тама Пяске (Францыя) і астранаўта Нацыянальнага касмічнага агенцтва Пэгі Уітсан (ЗША) завяршыў экзаменацыйныя трэніроўкі ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў (ЦПК) імя Ю.А. Гагарына.

Як паведамляе прэс-служба ЦПК, касманаўты і астранаўты выканалі праграму віртуальнага палёту на касмічным караблі «Саюз» і адпрацавалі паўнавартасны дзень у расійскім сегменце станцыі.
Паводле заключэння прадстаўнікоў экзаменацыйнай камісіі, «экіпаж справіўся з пастаўленымі задачамі, паказаўшы высокі ўзровень ведаў і навыкаў пры ўхіленні няштатных сітуацый».
Старт транспартнага пілатуемага карабля «Саюз МС-03» з Алегам Навіцкім, Тама Пяске і Пэгі Уітсан запланаваны на лістапад.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота з інтэрнэт-сайта ЦПК імя Ю.А. Гагарына



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *