Чэрвенец Алег Навіцкі паляціць у космас з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь

Общество

%d1%81%d1%86%d1%8f%d0%b3-1-%d1%81Чакаецца, што менш чым праз месяц, 16 лістапада, наш знакаміты зямляк у якасці камандзіра касмічнага карабля «Саюз МС-03» разам з астранаўтамі Тама Пяске (Францыя) і Пэгі Уітсан (ЗША) у другі раз стартуе да зор.
Напярэдадні гэтай падзеі ў Маскве, у Дзелавым і культурным комплексе беларускага Пасольства ў Расіі, прайшла ўрачыстая цырымонія перадачы Алегу Навіцкаму Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

— Месца пад беларускі сцяг было першапачаткова закладзена, таму што гэта была першая рэч, якая б адназначна паляцела са мной, — зазначыў касманаўт у гутарцы з журналістамі. — Гэта вельмі моцная эмацыйная падтрымка, паколькі перш за ўсё хочацца ўзяць тое, што табе асабліва дорага. Гэта атрыбуты роднай зямлі, якія цябе падтрымліваюць, і табе прыемна пра гэта думаць увесь палёт. У першы свой палёт я таксама браў сцяг, гэта быў душэўны парыў. І вельмі прыемна, што мне пашчасціла перадаць яго Прэзідэнту краіны адразу пасля вяртання да свята 9 Мая.
— Алег Віктаравіч увасабляе сабой сапраўднага грамадзяніна Саюзнай Дзяржавы: Герой Расіі, які не забывае свае беларускія карані нават у такі адказны момант, як падрыхтоўка да старту касмічнага карабля, — сказаў падчас цырымоніі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігар Петрышэнка. %d1%81%d1%86%d1%8f%d0%b3-2%d1%81
Пажадаўшы Алегу Навіцкаму паспяховага выканання задання і ўдалага вяртання на зямлю, ён звярнуў увагу на тое, што Беларусь належыць да клуба касмічных дзяржаў у тым ліку і дзякуючы тром касманаўтам-ураджэнцам беларускай зямлі: Уладзіміру Кавалёнку, Пятру Клімуку і Алегу Навіцкаму. Пасол выказаў упэўненасць, што наша краіна працягне супрацоўніцтва з Расіяй у касмічнай сферы і надалей.
Алег Навіцкі, які завітаў у пасольства з сям’ёй — жонкай Юліяй, дочкамі Янай і Маргарытай — паабяцаў пасля вяртання з арбіты перадаць сцяг з пазначанымі на Міжнароднай касмічнай станцыі пячаткамі датамі стыкоўкі і расстыкоўкі ў музей гэтага дыпламатычнага ведамства. Пакуль жа ён падараваў музею афіцыйны знак экіпажа з выявай беларускага зубра і эмблемы з элементамі нацыянальнай сімволікі ЗША і Францыі, грамадзяне якіх паляцяць у космас разам з Алегам Навіцкім, а таксама ўзоры касмічнага харчавання.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота з інтэрнэт-сайта Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі



1 комментарий по теме “Чэрвенец Алег Навіцкі паляціць у космас з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь

  1. Наш земляк давно российский гражданин , так почему новость о российском полёте не на русском ?
    Русский язык уже не государственный в Беларуси ?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *