Цяпер і тут можна адпачыць

Общество

4576Працягваецца добраўпарадкаванне зялёнай зоны ў вёсцы Хвойнікі вакол пляцоўкі з самалётам на ўездзе ў горад з боку Мінска. Вясной пасадзілі дрэвы, зрабілі газон. А днямі скончылі будаўніцтва пешаходнай дарожкі. Яе працягласць — 96 метраў. Абапал стаяць скамейкі і лаўкі. Больш за 90 мільёнаў недэнамінаваных рублёй выдаткавана на гэта з грашовага разліку ад продажы зямельных участкаў.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *