На выбарчым участку — Герой Сацыялістычнай Працы

Общество

%d0%b2%d0%be%d1%80%d0%be%d0%b1%d0%b5%d0%b9Аддаючы свой голас за аднаго з кандыдатаў на Любішынскім выбарчым участку №65, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Сацыялістычнай Працы з 1966 года Пётр Васільевіч Варабей  сказаў: “Добра ведаю, што такое вайна. Таму галасую за мір, за моцную, прыгожую і багатую Беларусь!”

Пётр Васільевіч у гады Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у партызанскім руху. Быў байцом атрада імя Фрунзе брыгады “Чырвоны Сцяг”, уваходзіў у групу падрыўнікоў. Пры злучэнні з рэгулярнымі часткамі арміі вызваляў Чэрвень. Быў прадстаўлены да баявога медаля, які атрымаў на партызанскім парадзе ў Мінску ў ліпені 44-га. Пасля параду з групай партызан у складзе 23-й гвардзейскай танкавай брыгады ўдзельнічаў у прарыве пад горадам Кнышын у Польшчы. Вызваляў польскія гарады, фарсіраваў раку Нарэў. У адным з баёў атрымаў раненне. Узнагароджаны медалямі “Партызану Айчыннай вайны”, “За адвагу”, ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

З 1948 года на працягу 30 гадоў працаваў у Чэрвеньскім лесмпрамгасе. Працалюбівага і стараннага рабочага прызначылі кіраваць брыгадай. З таго часу брыгада Вараб’я з’яўлялася перадавой. У вытворчасць укараняліся перадавыя тэхналогіі лесанарыхтовак і новыя агрэгатныя самапагружальныя машыны.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *