Дэтэрміновае галасаванне

Общество

65433

Дзесяць гадзін раніцы. Першы дзень датэрміновага галасавання. Усё гатова да прыёму выбаршчыкаў.
На месцы старшыня Руднянскай участковай камісіі Алена Карповіч, члены камісіі Аляксандр Байтус і Лілія Паўловіч. Першымі на участак прыйшла шматдзетная сям’я Таццяны і Сяргея Копаць. Сяргей працуе ў мясцовым Доме культуры акампаніятарам, Таццяна знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па догляду за малодшым сынам Арцёмам. Старэйшаму сыну 16 гадоў, вучыцца ў дзесятым класе, скончыў музычную школу, грае на баяне, як і бацька. Па ўласнаму жаданню пайшоў яшчэ вучыцца іграць на цымбалах. Малодшыя, Насця і Дыяна, не сцярпелі, на перапынку (блага школа недалёка) прыбеглі паглядзець як праходзяць выбары, як патрэбна галасаваць за кандыдата? Сям’я Копаць мае утульны добраўпарадкаваны дом, гаспадарку, агарод.-Усё ёсць каб жыць і радавацца, гаворыць Таццяна. — Дзякуй дзяржаве за клопат. Мы нават думаем аб пятым дзіцяці. Гэта ж наша радасць і будучыня.
За сям’ёй Копаць на выбарчы участак завітала Таццяна Раманаўна Ляпёшка, малалетні вязень часоў Вялікай Айчыннай вайны, былы бухгалтар мясцовай гаспадаркі.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *