Гэта наша з вамі адказнасць

Общество

000020_972996_bigМне вельмі падабаецца той своеасаблівы настрой людзей, якія раніцай у нядзелю ідуць з пашпартам у кішэні, а то і ў руках, да свайго выбарчага ўчастка. Беларусы заўсёды ўспрымаюць выбары як свята, бо ў гэты дзень яны робяць важны выбар — дзяржаўны і асабісты.

Гэта вельмі значная, глабальная падзея для ўсёй краіны. Выбары дазваляюць  вастрэй адчуць нацыянальную прыналежнасць, на новым узроўні ўсвядоміць, што ты грамадзянін Беларусі, і, канешне, ганарыцца гэтым бязмежна. І ў гэтым, мусіць, праявіўся сам прыродны розум народа. Яшчэ з маленства  мяне захапляў той бадзёры і ўзрушаны настрой, што панаваў ля выбарчых участкаў. А потым, ужо студэнтам,  на першых выбарах свайго жыцця я зразумеў, што бяру ўдзел у нечым вельмі маштабным, значным, адказным.
Беларусы традыцыйна спяшаюцца патрапіць у спіс самых першых выбаршчыкаў. Гэта важная падзея для нас, таму што вырашаецца пытанне нашай будучыні, ад  выніку выбараў залежыць заўтрашні дзень — наш і нашых дзяцей, унукаў. Сімвалічна, што сёлетнія выбары  адбываюцца ў знакавы год —  у год Культуры. І мы ўсе павінны праявіць найвышэйшую культуру ў  выбарах у парламент. Перакананы, што парламенцкая кампанія 2016г. пройдзе празрыста і сумленна.
Выбары ў парламент — не толькі надзвычай сур’ёзнае палітычнае мерапрыемства для дзяржавы, але і красамоўная  падзея, вельмі важная для кожнага грамадзяніна. Я не разумею пасіўнасці, нават абыякавасці некаторых суайчыннікаў у адносінах да выбараў. Бо ўдзел у выбарах — наш грамадзянскі абавязак,  надзейны спосаб выказаць сваю пазіцыю, прыняць удзел у кіраванні дзяржавай.  І калі мы хочам, каб будучыня Бацькаўшчыны была шчаслівай, годнай, трэба зрабіць  сур’ёзны і ўсвядомлены выбар. Выбарчыя кампаніі — вельмі добрая мачымасць данесці да людзей сваю пазіцыю, пазіцыю сваёй партыі, аб’яднання,  іх  стратэгічныя задачы.
Мяне як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь не можа не радаваць, што з кожнымі новымі выбарамі ў нашай краіне  выбаршчыкі усё больш усвядомлена, матывавана прыходзяць на выбарчыя ўчасткі. У нас цалкам рэалізуецца запатрабаванне  Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з  якой   грамадзяне маюць права свабодна выбіраць і быць выбранымі ў дзяржаўныя органы.
Выбары — гэта заўсёды адказна! Мы, народ Рэспублікі Беларусь, выбіраем у парламент дастойных людзей, хто будзе прынцыпова і чэсна абараняць нашы інтарэсы. Мы выбіраем тых, хто гарантуе, што мы будзем жыць у вольнай і незалежнай краіне, спакойна выхоўваць сваіх дзяцей і не баяцца за іх будучыню.
У нас выбарчае заканадаўства нармальнае, не горшае, чым у іншых краін. Мы маем магчымасць і сачыць за падлікам галасоў, і прысутнічаць на выбарчых участках, і атрымаць поўную, даставерную інфармацыю аб гэтых выбарах. Пры правядзенні выбараў у нас прысутнічаюць  наглядальнікі розных сацыяльных груп, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, міжнародных арганізацый і СМІ.
І, вядома ж, толькі ад правільнага выбару залежыць развіццё як ўсёй краіны, так  і роднага рэгіёна. Калі чалавек любіць родны горад, пасёлак, вёску,  сваю краіну, яму неабходна галасаваннем выказаць уласнае меркаванне. Мы  павінны найперш  аддаць перавагу таму кандыдату, які зможа выступаць гарантам міру і стабільнасці ў грамадстве,  падтрымкі адукацыі і аховы здароўя, інавацыйнага развіцця навукі і вытворчасці, сацыяльнай абароненасці і дабрабыту грамадзян.
Кожны з нас ад выбараў чакае аднаго галоўнага выніку — далейшага росквіту нашай краіны. Наша права і наш абавязак — зрабіць выбар на карысць моцнай і квітнеючай Рэспублікі Беларусь. Давайце сваім выбарам забяспечым светлы заўтрашні дзень Радзімы!
Я хачу, каб мы і далей жылі пад мірным небам у квітнеючай незалежнай краіне. Чакаю, што не спынімся на дасягнутым і будзем надалей эфектыўна развівацца ва ўсіх сферах жыцця. Лёс маёй краіны мне не абыякавы. Няхай у мяне ёсць усяго толькі адзін голас, але такіх, як я, — тысячы. Спадзяюся, што Беларусь будзе і далей ісці сваім шляхам развіцця, з’яўляючыся дастойным прыкладам для іншых народаў.
Я за стабільнасць і за тое, каб мая краіна стабільна развівалася. У гэта  ўкладваю такі сэнс, як  магчымасць  развіваць свае здольнасці, рэалізаваць сябе ў любімых сферах жыцця, быць запатрабаваным у грамадстве, проста шчаслівым у жыцці — сям’і, рабоце, сяброўстве. Гэта ўсё тое, што мы сёння маем, што складае сэнс жыцця ў стабільнай і моцнай краіне. Таму прагаласую за працяг гэтай палітыкі.
Канстанцін КАРНЯЛЮК



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *