Атрымалі ўзнагароды і новыя званні

Общество

5687Старшы інспектар групы кадраў Чэрвеньскага РАУС старшы лейтэнант міліцыі Павел Няхай (на здымку) за высокія паказчыкі ў службовай дзейнасці атрымаў Падзяку начальніка Упраўлення унутраных спраў Мінаблвыканкама.

Узнагароду яму ўручыў начальнік Чэрвеньскага РАУС падпалкоўнік Аляксей Пратаповіч падчас пасяджэння па падвядзенню вынікаў работы за першае паўгоддзе.
У гэты дзень былі таксама адзначаны: памятным нагрудным знакам «75 год міліцыі Мінскай вобласці» Аляксандр Манулік; юбілейным медалём «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» Алег Хайко. Атрымалі званні: сяржанта міліцыі — Яўген Сілкоў і Аляксей Мінчонак; старшага лейтэнанта — Аляксей Паповіч і Канстанцін Навіцкі.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *