Гаспадаркі Чэрвеньшчыны завяршаюць уборку азімага рапсу

Аграрный сектор

1121Паводле звестак райсельгасхарчу на раніцу аўторка, абмалочана 1415 гектараў рапсавых палеткаў, што складае 87 працэнтаў ад неабходнага. Ураджайнасць алейнага насення складае 15 цэнтнераў з гектара. Найлепш сярод гаспадарак раёна ўрадзіў азімы рапс у эксперыментальнай базе «Натальеўск» і СВФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» — 27 і 24 цэнтнеры з гектара, адпаведна.
Тры сельгаспрадпрыемствы абмалацілі першыя гектары азімай пшаніцы і трыцікале. У эксперыментальнай базе «Натальеўск» сярэдняя ўраджайнасць зерневых культур складае 33 цэнтнеры з гектара, у ААТ «Раванічы» і «10 з’езд Саветаў» — 27 і 25 цэнтнераў з гектара, адпаведна.

І. УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *