«Пятроўскі фэст» адсвяткавалі ў Язоўках

Общество

57497Пяты год у вёсцы Язоўкі святкуюць рэлігійнае свята памяці святых апосталаў Пятра і Паўла — «Пятроўскі фэст». Ініцыятарам, арганізатарам і духоўным натхніцелем яго з’яўляецца мясцовая жыхарка Валянціна Пятроўна Ладуцька. Дзякуючы яе намаганням, стараннасці, адданасці малой радзіме разгарэўся агеньчык народнай актыўнасці ў правядзенні свята гэтай некалі вялікай, а цяпер больш летняй, дачнай вёскі.

Мерапрыемства праходзіла па адметнаму сцэнарыю. Апрача традыцыйных момантаў з успамінамі аб гісторыі вёскі, яе заслужаных людзях, ушанавання самых сталых і маладых жыхароў, уражвае, што праводзілася свята на ўласным падворку Валянціны Пятроўны. Можна толькі здагадвацца колькі намаганняў, старанняў і фантазіі праявіла гаспадыня, рыхтуючыся да яго. Створаны самабытны сялянскі музей, лялечныя фігуры гаспадароў у рост чалавека, даўнішняя сялянская хата з усімі прыладамі колішняга быту, вялізныя планшэты з каляровымі здымкамі і расповедамі пра аднавяскоўцаў, газетныя публікацыі «Раённага весніка» аб Язоўках прыгожа і з любоўю аформлены.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара

Працяг чытайце ў газеце «РАЁННЫ ВЕСНІК» №№ 132-134 (16 ліпеня 2016 года).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *