Памятаць, каб жыць…

Общество

2…З году ў год мы ўспамінаем тых, хто не вярнуўся з далёкай па часе, але дагэтуль балючай незагойнымі ранамі Вялікай Айчыннай вайны, выказваем павагу тым, хто заваяваў для нас права на мірнае жыццё.
Варта памятаць, варта шанаваць. Узгадваючы мінулае, мы чуем галасы нашых продкаў, іх заклік: «Ніколі зноў!».

3Такія думкі гучалі падчас урачыстага мітынгу ля помніка воінам і партызанам Чэрвеньшчыны на плошчы Свабоды ў райцэнтры, які адбыўся 1 ліпеня, у пярэдадзень чарговай гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Імі былі прасякнуты выступленні старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэя Зубара і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Козырава.
Удзельнікі мітынгу схілілі галовы ў тужлівай хвіліне маўчання. На мармуровыя пліты леглі кветкі ад райвыканкама, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскасці і жыхароў горада.

Юлія АДАМОВІЧ, студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ.
Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *