Дарожныя работы вядуцца на вуліцах горада

Благоустройство

234Паступова мяняецца знешні выгляд нашага горада: прыводзяцца ў належны стан вуліцы, дзіцячыя пляцоўкі, прыпынкі, двары жылых дамоў.

Разам з начальнікам філіяла КУП “Мінскаблдарбуд” «ДРБУ № 121» Аляксандрам Ламакам робім аб’езд аб’ектаў, на якіх працуюць работнікі дарожнага прадпрыемства. На той момант яны шчыравалі каля магазіна “Еўраопт”. Хутка тут замест стыхійнай паркоўкі машын з’явіцца прыгожая зручная пешаходная дарожка.
Закончылі добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол адрамантаванага будынка былога інтэрната па вуліцы Мінскай на ўездзе ў горад.
З”явіўся і новы аўтобусны прыпынак ля спартыўнага комплексу «Ігумень». Павільён ужо гатовы, засталося пасеяць траву і зрабіць зручнымі падыходы да яго. 6798
Заўважылі жыхары і тое, што на праезнай частцы вуліц паменшала ямінаў. Гэта стала магчымым дзякуючы новым тэхналогіям. Струйна — ін’екцыйны апарат дазваляе рабіць рамонт дарогі без вялікіх затрат: кропачныя бітумныя латкі раўняюць дарогу, не дазваляючы разбурацца ёй далей.
Значна зменіць выгляд цэнтральны ўезд у раённую бальніцу. Дарога пашырана, пакладзены бардзюры, на чарзе — асфальтаванне.
На вуліцы Гарбачова — працоўны дэсант жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На чале з майстрам Аляксандрам Саковічам рабочыя прыводзяць у парадак ліўневыя каналы вуліц горада: вядзецца іх ачыстка і добраўпарадкаванне.

Галіна ГАМЕЗА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *