Народная культура ў творчасці маладых

Общество

458Нядаўна ў Клецку адбылося III абласное свята-конкурс дзіцячай творчасці «Калыска талентаў» у рамках абласной праграмы «Традыцыйная культура і дзеці». Наш раён на ім прадстаўлялі гурткоўцы раённага Цэнтра культуры і адпачынку, Горкаўскага сельскага Дома фальклору і Чарнаградскага сельскага Дома культуры.

Яго ўдзельнікі — дзеці і моладзь, якія навучаюцца ў дзіцячых Школах мастацтваў, гуртках і студыях дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва фальклорнага накірунку, а таксама калектывы клубных і пазашкольных устаноў Міншчыны.
76978Удзел у абласным свяце-конкурсе — гэта магчымасць для моладзі паказаць сваё майстэрства, творчыя здольнасці; кіраўнікам — падзяліцца вопытам, пазнаёміцца з творчасцю іншых раённых калектываў, пабачыць новае і натхніцца на далейшае развіцце. На працягу трох гадзін хлопчыкі і дзяўчынкі ткалі паясы і рушнікі, плялі з бісеру, малявалі карціны, выразалі на дошках адмысловыя ўзоры, гралі на беларускіх інструментах, спявалі абрадавыя песні, танцавалі … Словам, дэманстравалі, на што здольныя.
Прадстаўнікі нашага раёна атрымалі ўзнагароды і дыпломы за ўдзел у намінацыях: «Габелен» — Вікторыя Канапелька (I ступень) і Яніна Вяргейчык (II ступень) — кіраўнік Т.М.Мартынчык; «Роспіс па тканіне» — Вераніка Пятроўская (III ступень) — кіраўнік Д.В. Філіпчык; «Выраб лялек» — Алеся Несцярэнка — кіраўнік В.В. Каваленка; «Выраб паясоў» — Анастасія Юзэпчук і Аляксандр Юзэпчук — кіраўнік Т.Г.Савонава.

Дзіяна Філіпчык, метадыст РЦКіА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *