У вёсцы Вайнілава прайшло свята вёскі «Мой родны куточак!»

Общество

7098Сабраліся на яго і тыя, хто жыве тут, і хто даўно пакінуў яе і жыве ў іншых мясцінах, але прыехаў сюды, каб яшчэ раз дакрануцца да самага святога — сваёй Бацькаўшчыны.

Святочна ўбраны падворак мясцовага Дома фальклору гасцінна сустракаў гасцей. Тут разгарнулі выставу народнай творчасці самадзейных мастакоў. «Арыгінальныя падарункі» — так назвала свае вырабы Ганна Свірыдовіч. Радавалі вока прыгожыя абрусы, сурвэткі Таццяны Забайловіч з вёскі Дыя, рушнікі Ірыны Фабінюк з Чэрвеня. Чарнаградскі СДК, гурток «Моя подружка — мягкая игрушка», кіраўнік Валянціна Каваленка, прадставіў на выставу разнастайныя цацкі.

Таццяна Марцьянава. Фота аўтара.

Працяг чытайце ў газеце «Раённы веснік» №№ 96-98 (28 мая 2016 года).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *