Выхоўвае не толькі фізічна

Общество

Ярашэвич сУ суботу адзначаўся Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Сярод тых, хто яго святкуе — настаўнік фізічнай культуры СШ №1 г.п. Смілавічы Павел Ярашэвіч.
Яго выхаванцы паспяхова выступаюць на спаборніцтвах па розных відах спорту. Найбольш адметныя дасягненні маюцца ў гульні «Рынга», дзе толькі за мінулы вучэбны год заваявана 40 медалёў на турнірах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Таксама СШ №1 — нязменны прызёр раённых круглагадовых спартакіяд школьнікаў.
У сваёй працы настаўнік імкнецца выхоўваць вучняў не толькі фізічна, але і маральна, знаходзячы асаблівы падыход да кожнага з іх.

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *